Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў
і карыстальнікаў свабодных праграм

Пра канферэнцыю

Сем гадоў запар у Беларусі праходзіць Міжнародны злёт і канферэнцыя распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння “Linux Vacation / Eastern Europe” (LVEE). Канферэнцыя аб’ядноўвае зносіны і адпачынак энтузіястаў у галіне свабоднага праграмнага забеспячэння і з’яўляецца на сённяшні дзень галоўнай падзеяй у грамадскім жыцці беларускай супольнасці open source.

LVEE Winter з’яўляецца некамерцыйнай канферэнцыяй.

У гэтым годзе ў дадатак да стаўшага ўжо традыцыйным летняга варыянта канферэнцыі ўпершыню адбудзецца зімовая сесія Linux Vacation / Eastern Europe – LVEE Winter 2012. Мерапрыемства пройдзе 10 – 12 лютага 2012 г. у наваколлі Мінска.

Мэта правядзення LVEE Winter – абмен досведам адмыслоўцамі ў праектаванні, распрацаванні, укараненні, падтрымцы і развіцці прадуктаў open source, а таксама прадстаўнікамі IT-бізнесу, зацікаўленымі ў феномене свабоднага ПЗ.

Фармат канферэнцыі ўключае выступленні, круглыя сталы i код-спрынты. У дапамогу выступоўцам – канферэнц-зала, абсталяваная ўсім патрэбным.

Задачы, якія паўстаюць перад канферэнцыяй: даць удзельнікам магчымасць памяняцца досведам, арганізаваць абмеркаванне найбольш актуальных кірункаў і тэндэнцый развіцця галіны, набытых практычных ведаў. Сустрэча накіраваная на асвятленне таксама праўніцкіх і эканамічных пытанняў выкарыстання свабоднага ПЗ, арганізаваць дыялог і ўзаемаразуменне паміж прадстаўнікамі IT-бізнесу і супольнасцю распрацоўшчыкаў, абмен досведам узаемна выгаднай супрацы ў сферы дзеяння свабодных ліцэнзій на інфармацыйныя прадукты.

Абсяг тэмаў канферэнцыі ахоплівае шырокае кола платформаў – ад працоўных станцый і сервераў, у тым ліку віртуалізаваных, да ўбудаваных сістэм і мабільных прыстасаванняў. У тэматыку канферэнцыі традыцыйна ўваходзяць наступныя кірункі:

  • распрацаванне і выпрабаванне прадуктаў свабоднага праграмавання;
  • адміністраванне сістэм, утвораных на іх аснове;
  • укараненне прадуктаў open source і пабудова бізнесу, заснаванага на свабодных тэхналогіях;
  • роля свабодных тэхналогій у эвалюцыі карпаратыўных і дзяржаўных IT-сістэм;
  • праўніцкія і арганізацыйныя асаблівасці выкарыстання свабодных ліцэнзій.

Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыi мовы: руская, беларуская і англійская.

Для матэрыялаў дакладаў LVEE Winter 2012 прадугледжана каскадная публікацыя: размяшчэнне ў публічным доступе да пачатку канферэнцыі з наступным папаўненнем мультымедыйнымі матэрыяламі (слайды і відэа дакладаў), а таксама ўключэнне тэзісаў у друкаваны зборнік LVEE 2012.

Азнаёміцца з відамі і ўмовамі аплаты можна ў раздзеле Аплата. У суму ўключаныя выдаткі на жытло і харчаванне (сняданак, абед, вячэра), давоз з Мінска да месца правядзення канферэнцыі і назад, плата за дадатковую сімволіку і атрыбутыку LVEE Winter 2012. Выступоўцы і прадстаўнікі фундатараў вызваленыя ад сплаты гэтага ўнёску.

Заяўкі на ўдзел і тэзісы дакладаў прымаюцца да 6 лютага.

Пазнаёміцца з парадкам афармлення і падання тэзісаў, пагартаць матэрыялы з мінулых канферэнцый можна ў раздзеле Выступленні.

blog comments powered by Disqus