Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў
і карыстальнікаў свабодных праграм

Нашы фундатары

Традыцыйна канферэнцыю падтрымоўваюць IT-кампаніі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з кваліфікаванымі адмыслоўцамі ў галіне свабоднага праграмавання, а таксама ў развіцці гэтага феномену як сацыяльна важнай з’явы.

Удзел у LVEE дае кампаніям выдатную магчымасць працы наўпрост з аўдыторыяй, якую складаюць найбольш актыўныя распрацоўнікі і карыстальнікі свабоднага праграмавання.

Арганізацыйны камітэт LVEE запрашае зацікаўленыя фірмы выступіць у якасці фундатараў канферэнцыі. Калі вы хочаце падтрымаць LVEE, скантактуйцеся з намі, напісаўшы на адрас info@lvee.org.

У 2008 годзе канферэнцыі дапамаглі кампаніі SaM Solutions, EPAM Systems, Alatys, Promwad, BLRSoft і Onliner. У 2009 годзе – кампаніі SaM Solutions, Promwad i Локальные сети.

blog comments powered by Disqus