Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў
і карыстальнікаў свабодных праграм

27.01.2012

DEDF-2012 forum

A registration is opened to III Digital Electronics Developers Forum

18.01.2012

IT-канферэнцыя Solit

Першая ў Беларусі Рэгіянальная IT канферэнцыя Solit пройдзе 28-29 студзеня 2012 года ў Салігорску.

30.12.2011

Пачатак прыёму заяў на LVEE Winter 2012

Міжнародная канферэнцыя распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння Linux Vacation / Eastern Europe Winter 2012 адбудзецца з 10 да 12 лютага пад Мінскам.

Усе навіны

Сцісла пра канферэнцыю

10 – 12 лютага пад Мінскам пройдзе зімовая сесія Міжнароднай канферэнцыі распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння Linux Vacation / Eastern Europe – LVEE Winter 2012. Мерапрыемства аб’ядноўвае зносіны і адпачынак спецыялістаў і энтузіястаў у галіне свабоднага ПЗ, уключаючы платформу GNU / Linux, але не абмяжоўваючыся ёю.

Арганізатары LVEE – Minsk Linux Users Group, а таксама актыўныя сябры супольнасці open source з гарадоў Беларусі. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы – руская, беларуская і англійская.

Заяўкі на ўдзел і тэзісы дакладаў прымаюцца да 6 лютага.

Фармат канферэнцыі ўключае даклады, кароткія выступленні, круглыя сталы і код-спрынты. У распараджэнні дакладчыкаў канферэнц-зала, абсталяваная ўсім патрэбным.

Для матэрыялаў дакладаў LVEE Winter 2012 прадугледжана каскадная публікацыя: размяшчэнне ў публічным доступе да пачатку канферэнцыі з наступным папаўненнем мультымедыйнымі матэрыяламі (слайды і відэа дакладаў), а таксама ўключэнне тэзісаў у друкаваны зборнік LVEE 2012.

Тэматыка дакладаў тычыцца распрацоўкі, падтрымкі і адміністравання свабоднага ПЗ, укаранення рашэнняў на яго аснове, пабудовы бізнесу, заснаванага на свабодных тэхналогіях, асаблівасцяў выкарыстання свабодных ліцэнзій.

Аўтары дакладаў, а таксама прадстаўнікі фундатараў і прэсы вызваленыя ад сплаты арганізацыйных унёскаў.

Спіс фундатараў канферэнцыі цяпер узгадняецца. Пра падтрымку LVEE Winter 2012 ужо абвесцілі кампаніі SaM Solutions, Promwad, EPAM Systems, WORLD of TANKS team, Ciklum, SOURCEFABRIC, hoster.by, empathy.by i Active Technologies.

Нашы інфармацыйныя і тэхнічныя партнёры – часопісы Linux Magazine, Root@UA, IT Business Week, Камп’ютарныя весці, а таксама парталы і праекты IT-JOB.BY, IT-Event.Ru, USABILITY.BY, RABOTA.TUT.BY, [mega-admin], sCommunityBY, Weblancer, DEV.by, IT.TUT.BY, UkrDev, SMS-ассистент, TECHlabs, SEF.BY i ePoint System.

Падрабязней можна прачытаць на старонцы Канферэнцыя.