Міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў
і карыстальнікаў свабодных праграм

Аплата

Прадугледжаная адзіная сума аплаты для ўдзельнікаў – жыхароў і нежыхароў Рэспублікі Беларусь. Гэтая сума кампенсуе выдаткі на жытло і харчаванне (сняданак, абед, вячэра) за ўсе дні канферэнцыі, даезд з Менску да месца канферэнцыі і назад, а таксама дадатковую сімволіку і атрыбутыку LVEE. Таксама нагадваем, што выступоўцы, прадстаўнікі фундатараў і прэсы вызваляюцца ад аплаты гэтае сумы.


Для фізічных асобаў

Аплата ажыццяўляецца пасля прыезду на канферэнцыю.

Сума аплаты: 450 000 беларускіх рублёў (50 у.а.) за 3 дні ці 270 000 беларускіх рублёў (30 у.а.) за 1 дзень.


Для юрыдычных асобаў

Для арганізацый, якія накіроўваюць аднаго ці больш працаўнікоў для ўдзелу ў канферэнцыі, аплата ажыццяўляецца праз банкаўскі пераказ на аснове дагавора не пазней за 3 лютага.

Сума аплаты:
1) 585 000 беларускіх рублёў (65 у.а.) на 3 дні ці 351 000 беларускіх рублёў (39 у.а.) на 1 дзень: атрымаць прыклад дагавора, прыклад рахунка-фактуры;

2) 2 600 расійскіх рублёў (65 у.а.) на 3 дні ці 1 560 расійскіх рублёў (39 у.а.) на 1 дзень: атрымаць прыклад дагавора, прыклад рахунка-фактуры.


Абмеркаваць іншы графік удзелу альбо атрымаць падрабязнейшыя звесткі пра аплату ўнёску можна, даслаўшы ліст на адрас: p.chebotarev@lvee.org, або патэлефанаваўшы на +375-29-3179210.

blog comments powered by Disqus